Свята ўведзена ў 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дата прымеркавана да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – галоўнага кнігасховішча краіны
На сённяшні дзень у сістэме Міністэрства культуры Беларусі працуе больш за 2 500 публічных бібліятэк. Дзякуючы разгалінаванай бібліятэчнай сетцы, нестацыянарнаму бібліятэчнаму абслугоўванню з выкарыстаннем бібліёбусаў, сістэмнай камп'ютарызацыі і падключэнню публічных бібліятэк да Інтэрнэту, штогод павялічваецца колькасць наведванняў бібліятэк, у тым ліку выдалена.
Найбуйнейшым інфармацыйным цэнтрам у рэспубліцы з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, бібліятэчны фонд якой складае каля 10,1 млн адзінак захоўвання.
У нашым раёне гэтае свята сёння адзначаюць работнікі Лепельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Лічбы і факты
ДУК «Лепельская ЦБС» складаецца з 15 бібліятэк: 14 сельскіх і 1 цэнтральная раённая бібліятэка
Творчы калектыў — 37 чалавек
Чытачоў наведала за 8 месяцаў бягучага года — 10546 чалавек
Кнігавыдача за 8 месяцаў складае 169745
Наведванняў бібліятэк за гэты перыяд — 80828
Кніжны фонд — 179488
Штогод 15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк
15.9.20250 праглядаў