Ён прысвечаны людзям, якія аказваюць дапамогу рознага роду на даму, ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання людзям пажылога ўзросту і тым, хто страціў здольнасць да самаабслугоўвання.
Напярэдадні прафесійнага свята ў Лепелі прайшла ўрачыстая сустрэча, прысвечаная прадстаўнікам адной з самых высакародных прафесій. Выказаць сваю падзяку і пажадаць усяго найлепшага прыйшлі Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама Марына Інaземцава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама.У Лепельскім раёне ў сферы сацыяльнага абслугоўвання сёння працуюць каля 200 чалавек. Бесперабойную і якасную працу напрамку забяспечвае калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, і ў прыватнасці Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна.