Актыўны ўдзел у конкурсе прымаюць лепельчане, якія штогод паказваюць высокія вынікі. Гэты год не стаў выключэннем.

  Вучні Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа Анастасія Калініна, Ірына Сяргун і Глеб Атрашкевіч.

  Так, першае месца заняў відэаролік Анастасіі Калінінай і Ірыны Сяргун, (выкладчык Ніна Сітовенка). Другое месца ў намінацыі «Мастацкая фатаграфія» заняў Глеб Атрашкевіч (педагог Надзея Фаміна)

  Нашы хлопцы прадэманстравалі як мастацкую якасць работ, так і раскрылі рэгіянальныя асаблівасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, паказалі свае творчыя магчымасці ў стварэнні яркай крэатыўнай архітэктурнай прасторы. Віншуем пераможцаў і ўсіх тых, хто дапамагаў у працы над дадзеным праектам.