Штогод у Беларусі ствараецца ад 2 да 5 інавацый сусветнага ўзроўню. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін падчас праграмы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Асаблівых поспехаў беларускія вучоныя дасягнулі ў медыцыне. "Адна з апошніх беларускіх распрацовак - лінейка супрацьпухліннага лекавага сродку новага пакалення, прынцып дзеяння якога такі, што прэпарат уздзейнічае прама на ракавую клетку, не закранаючы жывы арганізм", - паведаміў Аляксандр Шумілін.
На думку старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, перспектыўным і навейшым напрамкам з'яўляецца лячэнне ствалавымі клеткамі ў спецыялізаваным цэнтры, дзе прайшлі лячэнне ўжо больш за 200 чалавек.
У 2014 годзе па індэксе інавацый Беларусь паднялася на 19 працэнтных пунктаў па еўрапейскіх інтэграваных паказчыках. Аб'ём экспарту высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ДКНТ у I квартале 2015 года склаў $917,4 млн.