Свой плановыя пасяджэнні правялі Баброўскі і Каменскі сельвыканкамы.

Баброўскі сельвыканкам: разгледзелі падрыхтоўку да зімовага перыяду: гатоўнасць устаноў да ацяпляльнага сезона і забеспячэнне насельніцтва палівам.

- Работы вядуцца па плане і трымаюцца на кантролі! Арганізаваны прыём заявак ад насельніцтва на пастаўку паліва, якія выконваюцца ва ўстаноўленым парадку, - адзначае выконваючы абавязкі старшыні сельвыканкама Купрэвіч Анатоль Уладзіміравіч.

Каменскі сельвыканкам: асноўную ўвагу надалі прафілактыцы правапарушэнняў і пажарнай бяспецы.

- Прафілактычная работа вядзецца пастаянна, - падкрэсліла выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Алеся Мікалаеўна Ерашова. - Вядзецца ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі...

Пасяджэнні пацвердзілі: вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння застаецца галоўнай задачай сельвыканкамаў.