Музей выконвае задачу экалагічнага выхавання грамадзян розных узроставых катэгорый, прылучае людзей да пчалярства і спажывання гаючага і смачнага мёду.
Для стварэння музея выкарыстоўваліся матэрыялы (вуллі, рамкі, абсталяванне і інш.), сабраныя з розных куткоў нашай краіны.У экспазіцыі прадстаўлены як вуллі старой канструкцыі (борці, ляжанкі і іншыя), так і самыя сучасныя вуллі, якія выкарыстоўваюцца на большасці прамысловых пасек па ўсім свеце.