15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У агульнаадукацыйных установах Беларусі будуць уведзены факультатыўныя заняткі "Асновы прававых ведаў" і вучэбныя праграмы "Азбука права". Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай урада "Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па прававым асвеце грамадзян на 2011-2015 гады". Яно накіравана на павышэнне ўзроўню прававой культуры грамадзян, якія паважаюць правы іншых членаў грамадства, на навучанне людзей арыентавацца ў сітуацыях, якія патрабуюць прававых ведаў. У якасці важнага сродку папулярызацыі прававых ведаў у галіне правоў і свабод чалавека прадугледжваецца таксама правядзенне разнастайных конкурсаў і алімпіяд па профільнай тэматыцы, для навучэнцаў і студэнтаў, адзначылі ў прэс-службе.-0-

БЕЛТА