Сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Лепельшчыны сёння стала адкрыццё ў раённым краязнаўчым музеі выставы «Фарбы Лепельшчыны».
Сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Лепельшчыны сёння стала адкрыццё ў раённым краязнаўчым музеі выставы «Фарбы Лепельшчыны».
Мерапрыемства
ужо стала традыцыйным у нашым раёне, праводзіцца адзін раз на два гады. Але самае
цікавае тое, што сёлета выставе споўнілася 30 гадоў, 1-я адбылася ў
кастрычніку далёкага 1993 года. За мінулыя гады ў ёй прынялі ўдзел больш за 100
мастакоў, а колькі работ было выстаўлена – ужо і не злічыць.
Юбілейная выстава аб'яднала 26 аўтараў. Некаторыя з іх толькі ўступаюць на
самастойны творчы шлях, іншыя ўжо даволі вядомыя ў Беларусі і за
мяжой майстры.
На адкрыцці выставы прысутнічалі ганаровыя госці, сярод якіх старшыня
раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, арганізатары выставы ў гэтым годзе --
члены Беларускага саюза мастакоў, вядомыя майстры пэндзля Глеб і Анатоль
Адчыкі, Вера Закрэўская, Вольга Хаткевіч, якія стаялі ля вытокаў стварэння
выставы, загадчыца сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка і многія
іншыя.
Павіншаваць з адкрыццём выставы і юбілейнай датай сабраліся мастакі, амата
ры
мастацтва, сябры і знаёмыя. Кожны з іх не шкадаваў добрых слоў, адзначаючы, што
Лепельшчына ганарыцца майстрамі.
Ігар Генадзьевіч падзякаваў аўтарам за тое, што праз іх творчасць
ляпельчане і госці горада па-новаму паглядзяць на свет, убачаць прыгажосць у тым,
што нас акружае, а таксама пажадаў настойлівасці і упартасці ў дасягненні сваіхмэтаіншыя гады.
За мінулыя гады склалася пэўная традыцыя і вызначыўся асноўны склад
удзельнікаў. Але ў той жа час у мерапрыемстве кожны раз прымаюць удзел новыя
мастакі.
У гэтым і ёсць спецыфіка выставы: тут экспануюцца не толькі тыя, хто ўжо
упісаў сваё імя ў гісторыю развіцця сучаснага беларускага мастацтва, але і
тыя, хто толькі робіць першыя крокі ў свет мастацтва.
Прыемна, што сярод удзельнікаў ёсць выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, бо
менавіта яны навучаюць моладзь. Пакідаючы музей, я яшчэ раз прыйшла да высновы,
што наша прырода – самая прыгожая ў свеце, а лепельскія мастакі – сапраўдныя
прафесіяналы! Бо праз свае працы аўтары шчыра і выразна перадалі
нам свае настроі і ўражанні, з якой далікатнасцю і трапятаннем яны ставяцца да
роднай прыроды.
Кожны, хто наведае выставу, абавязкова знойдзе для сябе тое, што яму найбольш
блізка. Тут няма аднастайнасці, ніводная кампазіцыя не паўтараецца двойчы.
Музычны падарунак для ўсіх прысутных падрыхтавала Ганна Шаркоўская,
якая выканала вядомыя ўсім кампазіцыі на цымбалах.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"
https://lepel-kraj.by/novosti/obshchestvo/farby-lepelschiny-otmetili-svoy-30-letniy-yubiley-27-10-2023