Фэст "Жнівень" зноў не абмінуў аграсядзібу Васіля Шкіндзера ў Вялікім Поўсвіжы. І нам яго абмінуць нельга. Патанчыць, паразмаўляць з добрымі людзьмі.

Фэст "Жнівень" зноў не абмінуў аграсядзібу Васіля Шкіндзера ў Вялікім Поўсвіжы. І нам яго абмінуць нельга. Патанчыць, паразмаўляць з добрымі людзьмі.

Нельга не адзначыць традыцыйны, як модна зараз казаць, "лайфхак" на Васілёвай аграсядзібе. Тлумачу. "Лайфхак" — маленькая хітрасць альбо каштоўная парада, якая дапамагае вырашыць бытавыя праблемы. Праблема ж мыцця посуду для любога мужчыны надзвычай актуальная. Падказваю. Ячная каша з курыцай на лісце капусты — сродак яе вырашэння. Замест металічных лыжак — драўляныя. Іх за некалькі дакладных рухаў сцізорыка рабіў Уладзімір Крыцкі. У японцаў — хасі, у нас свая, беларуская, экзотыка і свае "палачкі" для ежы.

Быў Уладзімір адказны і за "палявую кухню". Дарэчы, наконт ячных круп. Давялося пачуць размову аднаго з гасцей па тэлефоне. Самавіты мужчына прызнаваўся субяседніку, што сын з ахвотай з'еў некалькі місак кашы, на якую дома нават бы і не паглядзеў. То дома, а каша, прыгатаваная на вогнішчы і свежым паветры, не ідзе ў параўнанне з хатняй ежай на газавай канфорцы.

Разбяры Леанід Саўчанка і Іван Будзіч з бервяна выразалі Ярылу. Для тых, хто не памятае альбо не ведае, нагадаю. Аднак спадзяюся, што апошніх няшмат. Ярыла — бог урадлівасці, вясны і пачуццёвага кахання ва ўсходнеславянскай міфалогіі. Пасля прыходу хрысціянства шмат з яго рысаў атрымаў святы Юр'я.

Трапіў Леанід Саўчанка і на фота лепельскага майстра Сяргея Атрошчанкі. А зроблена яно не сучасным "Ніканам" альбо "Кэнанам", а па старадаўняй тэхніцы, якая мае назву "амбратыпія". Увогуле, само слова "амбратыпія" паходзіць ад грэчаскага ambrotos — вечны. У некалькіх сказах апісаць увесь шлях стварэння фотаздымка даволі складана. "Амбратыпія" — гэта нанясенне на шкляную пласціну раствору ёдзістага калія і апрацоўка растворам нітрату срэбра. Фота на шкле трэба рабіць хутка, бо прыкладна праз пятнаццаць хвілін засыхае.

Нельга не сказаць пра іншых майстроў, якія прадставілі свае творы на суд гледачоў.