15 жніўня, Лепель /Соб.інф./. 5 жніўня 2012 г. з 11.00 да 14.00 у пансіянаце ТАА «ЛОДЭ» (в. Новае Лядна) пройдзе Другі фестываль-конкурс мясцовай кухні. Запрашаем жадаючых прыняць удзел у кулінарным конкурсе.
Асноўная ўмова: страва павінна быць прыгатавана па арыгінальным рэцэпце і з прадуктаў, выгадаваных на Лепельшчыне. Колькасць страў ад аднаго ўдзельніка не абмежавана.
Грашовыя прэміі пераможцам складуць ад 200 тысяч да 1 мільёна беларускіх рублёў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе кулінараў можна падаваць да 20 жніўня 2012 г. уключна.
У межах фестывалю-конкурсу адбудзецца кірмаш-продаж мёду і садовай прадукцыі (яблыкаў, ягад і інш.). Запрашаем да ўдзелу пчаляроў і садаводаў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: (02132) 4 78 87 або (029) 751 64 23.