Фестываль «Міфы на балоце» ў Бярэзінскім запаведніку стаў ужо традыцыйным і адзначаецца кожны год. Сёлета ён праходзіў з 10 па 11 лістапада.
Фестываль «Міфы на балоце» ў Бярэзінскім запаведніку стаў ужо традыцыйным і адзначаецца кожны год. Сёлета ён праходзіў з 10 па 11 лістапада.
Праграма фестывалю была вельмі насычаная. Першымі ўсіх гасцей сустрэлі Трасца, Кікімара, Завея і ўсімі намі гарача любімы Балотнік, якія адвялі ўсіх да месца правядзення фестывалю! Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел і такія персанажы, як Хатнік, Дамавік, Валасянік, Злыдня, Мядзведзь і многія іншыя, якія расказалі ўдзельнікам фестывалю пра сябе і забаўлялі ўсіх сваімі гульнямі, абрадамі, спектаклямі і конкурсамі.
Сагравацца людзям дапамагалі нашы смачныя гарачыя пачастункі і вялікае вогнішча, якое распалілі адразу ж пасля наступлення змяркання.
Гасцям з розных рэгіёнаў нашай краіны пашчасціла бясплатна наведаць незвычайны і таямнічы Музей міфалогіі, а затым у суправаджэнні экскурсавода і містычных персанажаў наведаць экалагічную сцежку «У краіне міфаў». Адметнасцю нашага вечара стала вогненнае шоу, якое выклікала буру захаплення і апладысментаў!
Магічная атмасфера нашага фестывалю дазволіла ўсім удзельнікам акунуцца ў свет духаў нашых лясоў, палёў і балот, а таксама атрымаць кучу станоўчых эмоцый і захапляльных уражанняў!