XXII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 29 кастрычніка па 3 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

XXII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 29 кастрычніка па 3 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

У полацкім фестывалі, канцэрты якога праходзяць у канцэртнай зале Сафійскага сабора, возьмуць удзел музыканты з Беларусі, Германіі, Расіі, Нідэрландаў, Швецыі, Польшчы. У афішы шэсць канцэртных праграм разнастайных музычных жанраў.

Адкрые фестываль канцэрт з удзелам вядомай полацкай арганісткі Ксеніі Пагарэлай, музыкантаў камернага аркстра "Еўропа-Цэнтр" (дырыжор - Раіль Садыкаў) і салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі. Працягне свята арганнай музыкі выступленне музыканта з Германіі Мікалая Гершака. У праграме заяўлены канцэрты расійскай выканаўцы Таццяны Сучковай-Гаўрылавай (мецца-сапрана), народнай артысткі Абхазіі Марыны Шамба (арган), арганіста з Нідэрландаў Альберта Визгерхофа, а таксама шведскага музыканта Ёргена Ліндстрэма. Завершыць "Званы Сафіі" Матэуш Ржэвускі з Польшчы і музычная капэла "Сонорус".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)