Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" зноў расчыняе абдымкі сябрам
12.7.20120 праглядаў
12 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" зноў раскрывае абдымкі сябрам і дорыць радасць сустрэчы з мастацтвам. Урачыстае адкрыццё XXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падчас цырымоніі адбудзецца ўручэнне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2011-2012 гады, лаўрэатамі якой сталі народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі і расійскі паэт Глеб Гарбоўскі. Народнаму артысту Расіі Льву Лешчанкі будзе ўручана ўзнагарода "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", а на Алеі зорак каля Летняга амфітэатра з'явіцца імянная зорка артыста.
Зорным і інтэрнацыянальным складам удзельнікаў вылучаецца канцэрт урачыстага адкрыцця: Леў Лешчанка, Ірына Алегрова, Валерыя, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнага танца ім. Ігара Маісеева, Гюнеш, Алёна Ланская, ансамбль "Сябры", Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", ВІА "Верасы", дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, Крыс Норман, Саманта Фокс, гурт "The Cavern Beatles", Алесандра Сафіна, тэатр Андрэя Данілкі. Сярод артыстаў пераможцы і прызёры песеннага конкурсу "Еўрабачанне": Лорын, "Буранаўскія бабулі", Аляксандр Рыбак, а таксама пераможцы Міжнародных дзіцячых музычных конкурсаў "Віцебск 2003-2012".
Нягледзячы на тое, што сёлетні фестываль не юбілейны, па маштабе і высокім узроўні калектываў і выканаўцаў, па колькасці канцэртаў ён нічым не саступае юбілейнаму. Дзяржаўныя сцягі 28 краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кубы, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, чые прадстаўнікі прыехалі на сёлетні фестываль, лунаюць у чары канцэртнага комплексу Летняга амфітэатра. На 11 фестывальных пляцоўках пройдзе больш за 75 мерапрыемстваў. У канцэртных афішах фестывалю таксама значацца імёны Леаніда Серабранава, Барыса Маісеева, Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, Сяргея Пінкіна, Надзеі Бабкінай і ансамбля "Руская песня", Уладзіміра Вінакура, Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, Эдуарда Ханка, Інны Афанасьевай, Ірыны Дарафеевай.
Аматараў тэатра арганізатары фестывалю парадуюць сустрэчамі з любімымі артыстамі: Галінай Польскіх, Валянцінам Смірніцкім, Таццянай Краўчанка, Аляксеем Паніным, Расціславам Янкоўскім, Валянцінай Талызінай, Юліяй Меньшовай. Усяго ў праекце "Тэатральныя сустрэчы-2012" дзевяць спектакляў расійскіх, беларускага і латвійскага тэатраў. Пяць мастацкіх фільмаў у фестывальнай кінапраграме, і прэзентаваць кожную карціну будуць яе стваральнікі – рэжысёры альбо акцёры.
Для многіх маладых артыстаў фестываль стаў стартавай пляцоўкай на вялікую сцэну, адкрыў для іх сур'ёзныя перспектывы. Вось і ў гэты раз лепшых з лепшых вызначаць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2012", які сёлета адзначае дзесяцігадовы юбілей. Для яго ўдзельнікаў падрыхтавана шмат сюрпрызаў, падарункаў, зроблена ўсё, каб свята дзяцінства стала незабыўным уражаннем.
Журы конкурсаў узначаляць выдатныя музыкі. Дарослы – кампазітар, народны артыст Расіі Максім Дунаеўскі, дзіцячы – кампазітар, спявак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі Джэмал Сепіашвілі. У конкурсе выканаўцаў эстраднай песні возьмуць удзел 21 спявак з 21 краіны. Беларусь прадставіць Яўгеній Славіч. У дзіцячым конкурсе таксама возьмуць удзел 21 маленькі талент з 18 краін. Беларусь, Расія і Украіна, па ўмовах, накіроўваюць па два канкурсанты. Беларусь дэлегавала на песеннае спаборніцтва Яўгенію Кляпіцкую і Лізу Мурамёву.
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца адным з найбуйнейшых культурных праектаў Саюзнай дзяржавы. Дзень Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары ў Віцебску" пройдзе 15 ліпеня. У гэты дзень Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і прадстаўнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, грамадскіх арганізацый ветэранаў вайны возьмуць удзел у цырымоніі ўскладання кветак ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Віцебску. У гэты дзень адбудзецца творчая сустрэча з намінантамі на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва 2012-2013 гадоў.Традыцыйна ў рамках фестывалю пройдуць Дні культуры Беларусі, Расіі і Украіны. Дзень культуры Расіі пройдзе 13 ліпеня. На сцэне Летняга амфітэатра выступіць сусветна вядомы калектыў - Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнага танца імя Ігара Маісеева. Дзень культуры Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску" адбудзецца 14 ліпеня. У гэты дзень гледачы ўбачаць мастацкі фільм "Самотны востраў" - сумесную стужку кінематаграфістаў Беларусі, Латвіі і Эстоніі. Тэатральны праект прадставяць майстры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, якія прывязуць на фестываль спектакль "Пане каханку" з Расціславам Янкоўскім у галоўнай ролі. Скончыцца Дзень культуры гала-канцэртам з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі, які стваральнікі назвалі "Зямля Беларуская". У канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі выступяць: народныя артысты рэспублікі Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч і Эдуард Ханок, заслужаныя артысткі Беларусі Ірына Дарафеева і Іна Афанасьева, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца, Заслужаны калектыў Ансамбль народнай музыкі "Беседа". Сузор'е маленькіх талентаў упрыгожыць спецыяльна падрыхтаваны дзіцячы нумар, у якім выступіць Заслужаны ансамбль эстраднай песні "Буслік" і салісты: Лідзія Заблоцкая - фіналістка дзіцячага "Еўрабачання-2011", Аляксандра Драздоўская - фіналістка нацыянальнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2011", Даяна Шаршэвіцкая - лаўрэат і прызёр міжнародных конкурсаў, Набіль Зарук - фіналіст праекта АНТ "Я спяваю".
Вялікую праграму прадставяць маладыя, бо 14 ліпеня на фестывалі - Дзень моладзі. Велізарная прастора плошчы Перамогі будзе аддадзена прадстаўнікам маладзёжнага актыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, фэст "Скарынка талентаў" прадставіць таленавітых людзей з усіх рэгіёнаў рэспублікі і горада Мінска."Сузор'е Украіны" - так называецца канцэртная праграма, якая адбудзецца 16 ліпеня на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску", прымеркаваная да Дня культуры братняй дзяржавы. Новую, маладую украінскую эстраду на фестывальнай сцэне прадставяць уладальніца Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2007" Наталля Краснянская, лаўрэаты гэтага ж конкурсу заслужаны артыст Украіны Уладзімір Квасніца, Іна Варонава, Наталля Васеўская, Васіль Левіцкі (Уладзіслаў), удзельнікі і лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў Таццяна Шырко, Іван Беразоўскі, Ларыса Гардзьера, Таццяна Цвір (Карыца), Віялета Дранга, а таксама гурт "Воля". У свет класічнага мастацтва гледачоў запросіць заслужаная артыстка Украіны Міраслава Салавяненка, эстраднага - заслужаная артыстка краіны Ірына Сказіна. Ну, а галоўнымі зоркамі ў "Сузор'і Украіны" стануць сапраўды народныя артысты Ірына Білык і Уладзімір Грышко.
Больш за тысячу рамеснікаў і мастакоў стануць удзельнікамі Горада майстроў, "Прыдзвінскага кірмашу" і вернісажу пад адкрытым небам. Для тых, хто не зможа наведаць фестываль, Белтэлерадыёкампанія пакажа XXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Сёлета "Беларусь 1" будзе трансляваць урачыстыя адкрыццё і закрыццё фестывалю, міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, гала-канцэрты майстроў мастацтваў. Акрамя таго, у эфіры тэлеканала гледачы ўбачаць юбілейную канцэртную праграму Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, прафесара Міхаіла Фінберга "Нам 25!"; бенефіс Льва Лешчанкі; сольныя канцэрты Сяргея Пянькіна "Вазьмі з сабой маю любоў" і Аляксандра Новікава "Вязі мяне, ямшчык"; канцэрты "Начны хіт", "Зоркі Шансон-ТВ" і "Песні лета". Спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь-ТВ" дазволіць убачыць канцэрты "Славянскага базару" жыхарам іншых краін і кантынентаў. Асвятляць фестывальныя мерапрыемствы будуць каля 400 журналістаў з 15 краін.
Урачыстае закрыццё фестывалю пройдзе 18 ліпеня.-0-
БЕЛТА