XXXIII Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад" пройдзе 17-20 кастрычніка ў абласным цэнтры, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Форум збярэ музыкантаў, паэтаў, мастакоў і перформераў. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Расіі, ЗША і Украіны.
Конкурс аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў пройдзе ў шасці намінацыях: "Паэзія. Вольная тэматыка", "Паэзія. Вершы для дзяцей", "Аўтарская песня. Класіка", "Аўтарская песня. Альтэрнатыва", "Выканальніцкае майстэрства. Вакал" і "Выканальніцкае майстэрства. Паэтычная дэкламацыя".
Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 19 кастрычніка. Спецыяльнымі гасцямі вечара стануць музыканты Ксенія Полцевая і Рыгор Данской (Масква).
У праграме "Віцебскага лістапада" некалькі пазаконкурсных канцэртаў, персанальная выстава Аляксея Краўчанкі "Вольнае вандраванне сэрца". Таксама падчас фестывалю ў фае КЗ "Віцебск" будзе працаваць "Вулічнае кафэ" - пляцоўка для музычна-паэтычных выступленняў.