Добрыя магчымасці для адпачынку і аздараўлення прадстаўлены на Лепельшчыне. Так, напрыклад, пансіянат «ЛОДЭ» — маляўнічае месца для адпачынку, якое ўражвае гасцей захапляючымі пейзажамі і багаццем варыянтаў правядзення вольнага часу.
Пансіянат размешчаны на невялікім востраве Лепельскага возера, які злучаны з берагам вузкім перашыйкам, дзе празрыстая водная роўнядзь чаргуецца з лесам. Для даведкі: Лепельскае возера — адно з самых прыгожых і чыстых у Беларусі.Гэта адзін з самых экалагічна чыстых куткоў Беларусі. На яго добраўпарадкаванай тэрыторыі размешчаны ўтульныя драўляныя домікі і шале, якія дазволяць камфортна размясціцца як сям'і, так і кампаніі. Адна з найважнейшых пераваг — карыснае і па-хатняму смачнае трохразовае харчаванне ў прасторным двухпавярховым кафэ.
Госці пансіяната «ЛОДЭ» ніколі не сумуюць! Бо такую разнастайнасць актыўнасцей мала хто з баз адпачынку Беларусі зможа прапанаваць!
#НАШЭЛЕПШАЕ