Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у лютым месяц праводзілася выбарачная праверка ЧТУП «Аверс-Лепель», маніторынгі: інтэрната ДП «Лепельская ПМС» па адрасе: г. Лепель Аршанскае шасэ д. 1; ТАА «ЛебурОхотИнвест» па адрасе: Лепельскі раён д. Доўгае; ТАА «Майстар Шык» па адрасе: г. Лепель вул. Партызанская д. 19; УЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца».

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на прадпрыемстве ЧТУП «Аверс-Лепель», інтэрнаце ДП «Лепельская ПМС» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце. У ТАА «ЛебурОхотИнвест», ТАА «Майстар Шык» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары. Ва УЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі выяўлена не было.
З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС напамінае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.