19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" па выніках 2020 года адбудзецца 24 лютага ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, кіраўнік праекта Наталля Сталпінская.

"Гранд-фінал 10-га сезона праекта пройдзе ў сталіцы. Яго ўдзельнікамі стануць пераможцы выніковых адборачных тураў у абласцях, горадзе Мінску, а таксама ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны адбыліся ў снежні мінулага года. 24 лютага ў бізнес-холе "Прэзідэнт-Атэля" разгорнецца інтэрактыўная выстава-прэзентацыя аўтарскіх распрацовак фіналістаў. Падчас абароны экспертны савет вызначыць імёны абсалютных пераможцаў "100 ідэй" у дзесяці намінацыях сярод навучэнцаў, а таксама студэнтаў і працуючай моладзі (у дзвюх узроставых групах)", - расказала Наталля Сталпінская.
Праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі, стартаваў у 2011 годзе па ініцыятыве БРСМ і стаў візітнай карткай маладзёжнай арганізацыі. "Фактычна "100 ідэй для Беларусі" ў гэтым сезоне адзначаюць сваё дзесяцігоддзе. Менавіта таму мы прынялі рашэнне паказаць удзельнікам і гасцям урачыстай цырымоніі афіцыйнага адкрыцця фіналу творчую інтэрпрэтацыю эвалюцыі развіцця праекта, якая спалучае ў сабе элементы хронікі і шоў", - патлумачыла прадстаўнік ЦК БРСМ.