Свой вопыт, філасофію і педагагічнае крэда фіналісты раскрывалі ў самых творчых формах. Гульні, песні, аўтарскія вершы і нават аўтарскі рэцэпт пірага — кожны нумар стаў пераканаўчым і шчырым апавяданнем пра асобу настаўніка.
Выступленні атрымаліся настолькі яркімі і нестандартнымі, што яшчэ раз даказалі: сучасны педагог — гэта заўсёды артыст, наватар і натхняльнік.
Нагадаем, рэспубліканскі конкурс «Настаўнік года» праходзіць раз на тры гады і нязменна становіцца значнай падзеяй у адукацыйным асяроддзі. Яго мэта — не толькі вызначыць лепшых з лепшых, але і паказаць грамадству, як развіваецца сучасная педагогіка, якія таленты вядуць за сабой новае пакаленне.
Названы імёны лепшых у Лепельскім раёне настаўнікаў гэтага года.
Конкурс стаў важнай падзеяй у жыцці педагогаў. Для іх гэта новая матывацыя да развіцця і творчасці, школа прафесійнага росту, інструмент грамадскага прызнання.
На працягу двух месяцаў удзельнікі праходзілі гэты марафон. Усе яны выкладаюць розныя прадметы, працуюць у розных адукацыйных установах, маюць розную адукацыю і стаж працы, розную кваліфікацыйную катэгорыю, але ўсіх іх аб'ядноўвае творчы падыход да сваёй справы і любоў да сваёй прафесіі.
Пераможцамі сталі:
1 месца: Людміла Семілетава, Бараўская СШ імя Г.К. Жукава;
Сняжана Чэпік, сярэдняя школа №1 г. Лепеля ў намінацыі «Малады настаўнік»
2 месца: Наталля Барадзіч, Гімназія імя І.М. Ерашова;
3 месца: Вікторыя Жарнасек, Гімназія імя І.М. Ерашова.
Віншуем усіх удзельнікаў фіналу з годным выступленнем і жадаем далейшых поспехаў у іх высакароднай працы!