29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальныя этапы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дзвюх узроставых групах пройдуць у Гродне і Пружанах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Спаборніцтвы малодшай узроставай групы пачнуцца 30 сакавіка ў Гродне. Фінальную стадыю ў старэйшай узроставай групе з 7 красавіка будуць прымаць Пружаны. На працягу трох месяцаў юныя аматары хакея (1256 каманд па ўсёй краіне) змагаліся за права стаць лепшымі ў сваім рэгіёне і выйсці ў фінал спаборніцтваў. Удзельнікам давялося пераадолець сіта раённых і гарадскіх першынстваў, а затым стадыю абласных спаборніцтваў, перамога на якіх забяспечвала пуцёўку ў рэспубліканскі фінал. У рэспубліканскім фінале малодшай узроставай групы (11-13 гадоў) выступяць каманды "Мухавец" (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць), "Луч" (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць), "Вымпел" (Чыгуначны раён горада Гомеля), "Юнацтва" (Лідскі раён, Гродзенская вобласць), "Маяк" (Ленінскі раён горада Мінска), "Юнацтва" (Салігорскі раён, Мінская вобласць), "Юнацтва" (Бабруйск, Магілёўская вобласць). Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 30 сакавіка ў гродзенскім Лядовым палацы ў 15.00. Пераможца спаборніцтваў стане вядомы 2 красавіка. У Пружанах згуляюць каманды старэйшай узроставай групы (14-15 гадоў): "Мухавец" (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць), "Адзінства" (Першамайскі раён горада Віцебска), "Вымпел" (Чыгуначны раён горада Гомеля), "Беркут" (Фрунзенскі раён горада Мінска), "Прынямонская" (Кастрычніцкі раён горада Гродна), "Ліцэй" (Барысаўскі раён, Мінская вобласць), "Тарпеда" (Кастрычніцкі раён горада Магілёва). Урачыстая цырымонія адкрыцця фінальнага турніру адбудзеццаАрганізатарамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі выступілі: Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Гродзенскі гарвыканкам, Пружанскі райвыканкам, Федэрацыя хакея Беларусі, Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў "Мы - дзецям", дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі "Залатая шайба". Генеральны спонсар спаборніцтваў - кампанія "БТ тэлекамунікацыі" закрытага акцыянернага таварыства "Белтэхэкспарт". Партнёры турніру - Гандлёвы дом "БелАЗ", Беларуская калійна кампанія, "Спорт-пары".-0-

БЕЛТА