18 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Фінальны акорд XXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагучыць сёння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урачыстае закрыццё фестывалю азнаменуецца яшчэ адным зорным канцэртам. У ім возьмуць удзел Алсу, Надзея Бабкіна і ансамбль "Руская песня", Аляксандр Маршал, Нюша, Соса Паўліяшвілі, Вікторыя Алешка, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, гурты "Чысты голас", Litesound, Мікалай Гнатюк, дуэт Патап і Насця. Але гэта будзе ўвечары.
А дзень, як заўсёды на фестывалі, будзе насычаным рознымі падзеямі. Галоўнае з іх - гэта гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў юбілейнага Х Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2012". На гонар першага юбілею дзіцячага конкурсу ў гала-канцэрце выступяць яго пераможцы і лаўрэаты розных гадоў.
У Летнім амфітэатры сольны канцэрт дасць эпатажная, але шчырая Лаліта. Тэатральны праект завершыць спектакль Маскоўскага драматычнага тэатра ім. К.Станіслаўскага па п'есе М.Булгакава "Мальер".
Працягнуць працу Горад майстроў, вернісаж пад адкрытым небам. У гандлёвых радах, якія расцягнуліся на дзясятак кіламетраў, не вычарпаліся беларускія смакаты. Нягледзячы на будзённы дзень, можна чакаць, што на вечаровы праменад сёння выйдуць дзясяткі тысяч гараджан і гасцей горада.-0-
БЕЛТА
Фінальны акорд XXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагучыць сёння
18.7.20120 праглядаў