Фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці экспарту ў Беларусі на 2015 год павялічана. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №676 ад 10 жніўня 2015 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці экспарту ў Беларусі на 2015 год павялічана. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №676 ад 10 жніўня 2015 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, на мерапрыемствы па рэалізацыі ўказа №534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)" ад 25 жніўня 2006 года ў бягучым годзе будзе накіравана Br 1 522,74 млрд замест Br 1 381,54 млрд, як меркавалася раней. Гэта абумоўлена тым, што ААТ "АСБ "Беларусбанк" павялічыць крэдытаванне з Br 870 млрд да Br 1 011,2 млрд. ААТ "Белінвестбанк" замест запланаваных $36,3 млн выдзеліць на гэтыя патрэбы $40,8 млн, ААТ "Банк БелВЭБ" - $28,61 млн замест $24 млн. Такім чынам, агульная сума крэдытавання ў доларах складзе $231,91 млн, павялічыўшыся на $9,11 млн.
Таксама пастанова прадугледжвае павелічэнне фінансавання мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. Так, крэдытаванне ААТ "АСБ "Беларусбанк" узрасце на Br 141,2 млрд, ААТ "Белінвестбанк" і ААТ "Банк БелВЭБ" - на $4,5 млн і $4,61 млн адпаведна.
У цэлым у 2015 годзе крэдытаванне па дзяржаўных праграмах і мерапрыемствах, згодна з пастановай, складзе Br 2 823,31 млрд, 323,355 млн еўра, $375,46 млн і 100,51 млн расійскіх рублёў. Навіны Беларусі (БЕЛТА)