31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне сацыяльных праграм у Беларусі скарачацца не будзе, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снопкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па пераглядзе дзяржпраграм з улікам скарачэння іх фінансавання на 50%. "Урад і Мінэканомікі не вядзе размовы аб скарачэнні сацыяльных праграм, размова ідзе аб скарачэнні крэдытавання і фінансавання праграм рэальнага сектара эканомікі", - удакладніў міністр. Паводле яго слоў, чыста сацыяльныя праграмы, якіх у Беларусі каля 50, не з'яўляюцца сур'ёзнай фінансавай нагрузкай на бюджэт, ад агульнага фінансавання праграм сацыяльныя складаюць усяго толькі 14%. -0-

БЕЛТА