Некаторыя дзіцячыя сады ў Беларусі будуць фінансавацца па новай схеме - удзельнікі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дзяржустаноў дашкольнай адукацыі ў 2019 годзе вызначаны ўрадам, паведамляе БЕЛТА.

Нармативнае фінансаванне ў 2019 годзе будзе прадугледжана для дзіцячых садкоў у Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Лідскім, Слонімскім і Салігорскім раёнах, Першамайскім раёне Мінска. Гэта азначае, што будзе ўстаноўлены прынцып "грошы ідуць за навучэнцам" - сродкі з бюджэту выдзяляюцца ў залежнасці ад колькасці навучэнцаў.
Урадам таксама вызначаны базавы нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне аднаго выхаванца ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Для выхаванцаў дзіцячых садкоў у гарадах, пасёлкам гарадскога тыпу ён складае Br1943,65 у год, у сельскіх населеных пунктах - Br2423,08 у год.
Міністэрству адукацыі трэба будзе да 1 лютага 2020 года перадаць у Саўмін справаздачу аб выніках пілотнага праекта.