4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансавая міліцыя Віцебскай вобласці спыніла вываз у Расію 20 т мукі без фітасанітарнага сертыфіката. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.
У аўтамабілі MAN, які накіроўваўся ў Расію, знаходзілася 400 мяшкоў пшанічнай мукі вышэйшага гатунку беларускай вытворчасці агульнай вагой 20 т. Пры праверцы таварасуправаджальных дакументаў работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што ў перавозчыка адсутнічае неабходны для перамяшчэння грузу фітасанітарны сертыфікат. Груз папярэдняй вартасцю Br50 млн. затрыманы. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па ч.4 арт.12.17 КоАП Беларусі. Гэта парушэнне выяўлена ў ходзе сумеснымі мерапрыемствамі па абароне спажывецкага рынку работнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці і супрацоўнікамі Віцебскай мытні.
Як адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю, за апошні месяц гэта не першы выпадак затрымання тавару без наяўнасці абавязковага фітасанітарнага сертыфіката. Раней работнікамі фінансавай міліцыі былі затрыманы тры фуры з мукой на Br93 млн., а ў Мінскай вобласці - грузавы аўтамабіль, які перавозіў свежыя таматы на суму Br100 млн. У абодвух выпадках у перавозчыкаў адсутнічаў фітасанітарны сертыфікат, у сувязі з чым тавар, які перавозіўся, быў канфіскаваны. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.-0-
БЕЛТА
Фінансавая міліцыя Віцебскай вобласці спыніла вываз у Расію 20 т мукі без фітасанітарнага сертыфіката
4.10.20120 праглядаў