13 жніўня, Мінск /Міхаіл Сінкевіч - БЕЛТА/. Фінансавыя рэйды Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі ў ліпені прынеслі ў бюджэт Br6,4 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе КДК. Асноўныя нагоды для ўзбуджэння крымінальных спраў - незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць і ўхіленне ад выплаты падаткаў.
Падраздзяленні органаў фінансавых расследаванняў КДК за мінулы месяц правялі 276 праверак, у ходзе якіх выяўлена 276 правапарушэнняў. Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў бюджэт паступіла Br6,4 млрд., у тым ліку Br6,2 млрд. грашовымі сродкамі. Фінансавай міліцыяй прад'яўлена да выплаты дадатковых плацяжоў Br13,3 млрд., з іх фактычна паступіла ў бюджэт Br4,8 млрд. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 143 правапарушальнікі на суму Br77,7 млн. Узбуджана 92 крымінальныя справы. Перададзены пракурорам для накіравання ў суды 35 крымінальных спраў.
Так, крымінальная справа ў сувязі з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ўзбуджана ў дачыненні да жыхара Магілёва, які, не маючы пасведчання аб рэгістрацыі ІП, з лютага па снежань 2009 года пастаўляў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемствам Шклоўскага раёна, выкарыстоўваючы дакументы і пячаткі ілжэпрадпрымальніцкіх структур, і атрымаў прыбытак у асабліва буйным памеры - Br223 млн.
Па гэтай жа прычыне крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да жыхароў Мінскага раёна, якія ў 2006-2008 гадах ажыццяўлялі аптовы гандаль таварамі шырокага асартыменту, атрымаўшы прыбытак у Br3,3 млрд.
Праверкі таксама выявілі, што службовыя асобы аднаго з прыватных прадпрыемстваў Гродна ў 2006-2007 гадах пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўхіліліся ад выплаты падаткаў і збораў шляхам адлюстравання па бухгалтарскім уліку паставак тавараў, якія не мелі месца, у адрас прадпрыемства ад розных ілжэпрадпрымальніцкіх структур. Шкода дзяржаве склала Br704,5 млн.-0-
БЕЛТА
Фінансавыя рэйды КДК Беларусі ў ліпені прынеслі ў бюджэт Br6,4 млрд.
13.8.20100 праглядаў