Фішынг – гэта від інтэрнэт-махлярства, накіраваны на атрыманне доступу да канфідэнцыяльных даных карыстальнікаў – логінаў і пароляў ад сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Гэта дасягаецца шляхам размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт падробленых (фішынгавых) сайтаў банкаўскіх устаноў.
Сайты ўсіх беларускіх банкаў размешчаны ў даменнай зоне *.BY/. А назва (імя) банка павінна быць напісана без якіх-небудзь памылак ці сімвалаў.
Каб не папоўніць статыстыку ахвяр фішынгу, варта:
- правяраць адрас старонкі, дзе ажыццяўляецца ўвод персанальных даных, або набіраць адрас сайта ўручную;
- бяспечна выкарыстоўваць спецыялізаваныя мабільныя дадаткі банкаў, гандлёвых пляцовак, сэрвісаў дастаўкі, устаноўленых з афіцыйных сайтаў;
- у наладах кліента СДБО ўсталяваць ліміты на сумы аперацый па картцы, калі не карыстаецеся інтэрнэт-пакупкамі, забараніць ажыццяўленне аплат праз сетку Інтэрнэт.