Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне працоўнага стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне працоўнага стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.
Узносы за 2019 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, сазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней 1 сакавіка 2020 года.
Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці увесь 2019 год складае:
- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 1386 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў* 35%);
- для сазанятых фізічных асоб - 1148,40 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў* 29%).
Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку – справаздачы па форме ПУ-3, прэдзільны тэрмін прадастаўлення якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2020 года.
Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal2.ssf.gov.by/mainPage/software.html.
Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.