Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Лепеля 16 верасня стаў пляцоўкай для яркай і натхняльнай падзеі — спартыўнага свята, прысвечанага Дню народнага адзінства, аднаму з самых маладых дзяржаўных святаў суверэннай Беларусі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый.
Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная праграма спаборніцтваў: эстафеты, конкурсы з бегам і скачкамі, камандныя гульні — усё, што дазваляе праявіць спрыт і хуткасць, а таксама фарміруе камандны дух і адзінства.
Усе ўдзельнікі паказалі годныя вынікі, прадэманстраваўшы ўменне працаваць у камандзе, згуртаванасць, фізічную цягавітасць і сілу духу.
Ва ўпартай і сумленнай барацьбе перамагла… дружба! Усе ўдзельнікі ў падарунак атрымалі абанемент у басейн!