Флікер-кантроль!
2.12.20250 праглядаў
Пад такім дэвізам на тэрыторыі Лепельскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства, якое праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі па прыняцці дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху
Накіравана яно на папулярызацыю нашэння святлоадбівальных элементаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі грамадзянам пра важнасць нашэння флікераў у цёмны час сутак, правялі гутаркі з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, пра важнасць выканання ПДР.
Асаблівую ўвагу надалі спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы выкарыстання пешаходамі святлоадбівальных элементаў.