Пад такім дэвізам на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і Лепельскага раёна, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства, якое праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі па прыняцці дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Накіравана яно на папулярызацыю нашэння святлоадбівальных элементаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі грамадзянам аб важнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак, правялі гутаркі з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, аб важнасці выканання ПДР.

Асаблівую ўвагу надалі спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы выкарыстання пешаходамі святлоадбівальных элементаў.