У Лепелі пабудуюць басейн… Ужо аднойчы, у далёкіх 80-х, гэтая навіна парадавала многіх. Тыя, каму за трыццаць, і зараз памятаюць, як бацькі паказвалі ім сажалку насупраць будынка міліцыі. «Тут будзе басейн», - казалі дзецям. Аднак, тады мары дзетвары, што цешылі сябе надзеяй купацца круглы год, так і не збыліся… Прайшоў не адзін дзясятак гадоў, і гэтая навіна зноў вярнулася ў наш горад. Што гэта – чуткі ці сапраўды будучыя змены? За адказам мы звярнуліся да дырэктара ІСКУП «Лепельскае УКС» Галіны Любімавай. 

Аказваецца, басейну сапраўды быць. Ды яшчэ і якому! Двухпавярховы будынак агульнай плошчай каля трох тысяч метраў квадратных. Такі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам з'явіцца ў Лепелі. Прычым, у ім прадугледжана дзве ванны. Адзін зал будзе 25 на 8,5 метраў, зала дзіцячай ванны – 10 на 6 метраў. Шафкамі і лаўкамі будуць абсталяваны гардэробы. Пры кожным з залаў з басейнамі – вялікім і малым – будуць свае распранальні і душэвыя. Жанчынам не давядзецца турбавацца і за кладку: у асобным памяшканні паставяць сушуары. Аказаць першую дапамогу зможа медыцынская сястра: яе кабінет аснасцяць неабходнай мэбляй і абсталяваннем. Праверку проб вады будуць праводзіць у спецыяльнай лабараторыі хімічнага і бактэрыялагічнага аналізу. Не забылі праекціроўшчыкі і пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У вялікай ванне спусціцца ў ваду яны змогуць на пад'ёмніку. А ў кожным гардэробе для іх абсталююць санузел.    

 Усё гэта размесціцца на другім паверсе. А што ж тады будзе на першым? Вядома, не абысціся без вестыбюльнай групы і тэхнічных памяшканняў. А яшчэ тут абсталююць невялікі трэнажорны зала. Дарэчы, наведаць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр змогуць не толькі жадаючыя паплаваць у басейне, але і аматары папарацца. Да іх паслуг - сауна. Зроббяць яе з разлікам на чацвярых з масажнай і пакоем адпачынку. 

 Пазаймацца на трэнажорах, паплаваць, а падсілкавацца? Падумалі і пра гэта, запраектаваўшы буфет на восем месцаў. Размешчаныя побач з гандлёвай залай падсобныя памяшканні і мыццё дазволяць прапаноўваць наведвальнікам не толькі бутэрброды, але і гарачыя стравы нескладанага прыгатавання.