Як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію?
Як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію?
Згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН.
У адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да 2025 года ажыццяўляецца паэтапнае павелічэнне неабходнага страхавога стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду (2022 – 18,5 гадоў, 2023 – 19 гадоў, 2024 – 19,5 гадоў, 2025 – 20 гадоў).
Працуючыя грамадзяне адносна пенсійнай будучыні абаронены. Па заканадаўстве абавязковыя страхавыя ўзносы за працуючых грамадзян налічваюць, утрымліваюць і пералічваюць у бюджэт фонду іх працадаўцы.
Тым грамадзянам, хто самастойна ажыццяўляе віды дзейнасці, што не адносяцца да прадпрымальніцкай (Поўны пералік змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і не з'яўляецца натарыусам або адвакатам (далей – самазанятыя асобы) прадастаўлена права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні сваёй пенсійнай будучыні.
Для фарміравання пенсійнай будучыні самазанятай асобе неабходна:
- стаць на ўлік у органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – органы Фонду) па месцы жыхарства (напісаць заяву і прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, і копію квітанцыі аб выплаце адзінага падатку (іншага дакумента, які пацвярджае ажыццяўленне дзейнасці, што не адносіцца да прадпрымальніцкай);
- штогод выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы не пазней 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам (за 2022 год – не пазней 01.03.2023);
- штогод не пазней 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, прадстаўляць у орган Фонду дакумент персаніфікаванага ўліку.
Пасля пастаноўкі самазанятай асобы на ўлік у органах Фонду ёй выдаецца пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак (ІАР), на якім ажыццяўляецца назапашванне звестак, што выкарыстоўваюцца ў далейшым для прызначэння пенсіі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) Фонду па месцы жыхарства або праз сацыяльныя сеткі (найменне афіцыйнага акаўнта (групы, старонкі, канала) – «ФСАН: афіцыйна, проста і даступна»: