7 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Фарміраванне участковых выбарчых камісій пачалося сёння ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка.
Фарміраванне камісій будзе адбывацца на пасяджэннях гарадскіх, раённых выканкамаў і адміністрацый горада Віцебска. У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на гэтых пасяджэннях маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, нагадаў Леанід Дарафеенка. Фарміраванне камісій будзе праходзіць у вобласці на працягу 7-8 жніўня.
Прэтэндэнтамі на працу ва ўчастковых выбарчых камісіях сталі больш за 11,9 тыс. прадстаўнікоў працоўных калектываў, партый, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян. Сярод партый найбольшую колькасць сваіх членаў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі - 95 чалавек. Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" хацела б бачыць у складзе ўчастковых выбарчых камісій 42 сваіх прадстаўнікоў. Ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці дэлегаваны 30 чалавек, ад партыі "Беларускі народны фронт" - 25 членаў, ад Беларускай аграрнай партыі - адзін прадстаўнік.
Колькасны склад камісій у Віцебскай вобласці будзе фарміравацца, зыходзячы з колькасці выбаршчыкаў на ўчастку, і складзе, як і прадугледжана заканадаўствам, ад 5 да 19 чалавек. Галоўнымі крытэрыямі адбору стануць дзелавыя якасці прэтэндэнтаў, веданне законаў і аўтарытэт сярод выбаршчыкаў, падкрэсліў Леанід Дарафеенка. Не менш за адну траціну складу будзе сфарміравана з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. У склад камісій не ўвойдуць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Колькасць дзяржаўных служачых у складзе камісіі таксама рэгламентавана і не можа перавысіць траціны членаў.
У Віцебскай вобласці на маючых адбыцца выбарах будуць працаваць 898 участкаў для галасавання, з іх 48 - у бальніцах і стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах, два - у воінскіх часцях.
Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі - 23 верасня 2012 года.
БЕЛТА
Сёння ў Віцебскай вобласці пачалося фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій
7.8.20120 праглядаў