Экскурсію па в. Домжарыцы для моладзі правёў старшыня Домжарыцкага сельвыканкама Янкоўскі Анатоль Ціханавіч.

На дадзены момант у Домжарыцах пражываюць 372 чалавекі.

Падчас экскурсіі па "вёсцы будучыні" "наваспечаныя" спецыялісты пераканаліся, што ў населеным пункце ёсць усё неабходнае і сучасная інфраструктура.

Менавіта гэта з'яўляецца тым неабходным фактам, які прыцягвае моладзь у вёску і матывуе тут застацца.

У населеным пункце праведзена маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя цэнтральнай сядзібы, вядзецца жыллёвае будаўніцтва, абноўлена вытворчая база.

Як адзначыў падчас свайго візіту сюды Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: "Домжарыцы — гэта ўзор, якой павінна быць вёска, якую мы хочам захаваць".