Шмат уражанняў пакінуў і лясны заапарк, дзе ўдзельнікі форуму маладых спецыялістаў даведаліся аб каштоўнасцях некранутай прыроды, асаблівасцях паводзінаў дзікіх жывёл і многіх іншых цікавых фактах запаведнай прыроды
Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікала наведванне кантактнага заапарка. Маладыя спецыялісты кармілі іх з рук і цешыліся прыязнасцю жывёл.
Маладыя спецыялісты - вайсковец Дзмітрый Палякоў і майстар лесу Каменскага лясніцтва Анастасія Тухто падзяліліся ўражаннямі аб вёсцы будучыні: - Тут ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця, і сапраўды хочацца застацца ў гэтым выдатным месцы. - У цэлым, Домжарыцы — гэта ідэальнае месца для жыцця і адпачынку. Я б з задавальненнем вярнулася сюды зноў!
Форум маладых спецыялістаў Лепельскага раёна
14.11.20250 праглядаў