На тэрыторыі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра пачаўся мантаж канструкцый і павільёнаў для выставачнай экспазіцыі да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Адкрытая пляцоўка каля галоўнай фестывальнай сцэны агульнай плошчай больш за 5 тыс. кв.м. стане асноўным месцам правядзення маштабных выставачных мерапрыемстваў.

Тут размесцяцца выставы дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, «Беларусь інтэлектуальная» з прадстаўленнем дасягненняў айчыннай навукі.

Для ўдзельнікаў экспазіцый прадугледжаны індывідуальныя варыянты размяшчэння і прадстаўлення прадукцыі, сярод якіх: вулічныя стэнды, лакацыйныя месцы ў спецыялізаваным шацёр.

У прыватнасці, у выставе дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў ужо заяўлена больш за 90 суб'ектаў з дзвюх краін. Тут таксама прэзентуюць калектыўныя стэнды міністэрства і ведамства Беларусі, СЭЗ «Віцебск».

Фота Сафіі БАРЫСЕНКА.

vitebsk-region.gov.by