У Віцебску ўпершыню праходзіць абласны форум маладзёжных СМІ "Медыятрыумф". У холе абласнога палаца дзяцей і моладзі рабяты прадставілі маладзёжныя медыяпраекты.

У гэтыя хвіліны яны сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі "Маладзёжныя СМІ ў сучаснай медыясферы Беларусі".

На ёй выступаюць эксперты ў медыясферы, галіне адукацыі, работнікі культуры, а таксама прадстаўнікі ідэалагічнага блока рэгіёна.

Форум з'яўляецца сумесным праектам абласной газеты "Віцебскія весці" з АВПДіМ, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы і па справах моладзі і па адукацыі аблвыканкама, абласной аргструктурай ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Таксама ў рамках мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўзнагароджання каля 100 рабят.

vitebsk-region.gov.by