3 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) унесла ў Савет Міністраў праект пастановы аб арганізацыі абавязковага гарачага харчавання на прадпрыемствах і ў арганізацыях, паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч.
Паводле яе слоў, у бліжэйшы час дакумент будзе падпісаны, і арганізацыя ўмоў для нармальнага харчавання работнікаў стане сацыяльнай гарантыяй. "Мінпрацы і прафсаюзы будуць кантраляваць гэты працэс. Акрамя таго, абавязак наймальніка стварыць умовы для прыёму ежы ўжо ўносіцца ва ўсе калектыўныя дагаворы", - дадала Алена Манкевіч.
Паводле даных прафсаюзаў, у цяперашні час у краіне дзейнічае каля 1,4 тыс. заводскіх буфетаў і сталовых. "Гэта надзвычай мала", - лічыць намеснік старшыні ФПБ. Там, дзе адсутнічае магчымасць адкрыцця ўласных аб'ектаў грамадскага харчавання, мэтазгодна ствараць пакоі для прыёму ежы і абсталяваць іх неабходным інвентаром. Прафсаюзы гатовы аказаць наймальнікам пасільную дапамогу ў гэтым.
Аднымі з першых падтрымку Федэрацыі прафсаюзаў адчулі работнікі віцебскага ААТ "КІМ". Для ўсіх 14 падраздзяленняў прадпрыемства, дзе абсталююцца пакоі для прыёму ежы, прафсаюзы закупілі мікрахвалевыя печы, чайнікі, камплекты посуду. Як адзначыла Алена Манкевіч, гэта папрасілі набыць самі работнікі на сустрэчы са старшынёй ФПБ Леанідам Козікам. Аднак толькі гэтай падтрымкай акцыянернага таварыства, якое адчувае цяпер фінансавыя цяжкасці, прафсаюзы не абмяжуюцца. Да пачатку летніх канікул будзе адрамантаваны дзіцячы аздараўленчы лагер "Чайка", а для дзяцей работнікаў прадпрыемства пуцёўкі будуць таннець за кошт прафсаюзаў.
Па словах Алены Манкевіч, каля 90% прафсаюзных узносаў ФПБ накіроўвае на аказанне дапамогі прафкамам прадпрыемстваў і членам прафсаюзаў.-0-
БЕЛТА
Народны сход Беларусі ўнёс у Савет Міністраў праект пастановы аб арганізацыі абавязковага гарачага харчавання на прадпрыемствах
3.2.20120 праглядаў