Па гандлёвых радах прайшлі галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Юлія Шкіранда і памочнік урача-гігіеніста ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Вольга Хацкевіч.

Арганізацыя работы рынку, патрабаванні да абсталявання, парадак продажу тавараў на гандлёвых месцах, парадак прадастаўлення гандлёвых месцаў, захаванне тэмпературнага рэжыму, якасць прадаваемай прадукцыі, давядзенне да спажыўцоў дакладнай інфармацыі аб тавары і яго цане - захаванне правілаў прадаўцамі і адміністрацыяй рынку па гэтых і іншых напрамках вывучылі адказныя асобы.

Усе выяўленыя парушэнні былі зафіксаваны, а іх устараненне ўзята на кантроль.