20 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Футбольны матч другога адборачнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА паміж камандамі "Нафтан" - "Црвена Звезда" (Белград, Сербія) у Віцебску наведалі 4,5 тыс. заўзятараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Футбольны матч прайшоў напярэдадні вечарам на стадыёне Цэнтральнага спартыўнага комплексу "Дынама". Падтрымаць каманды сабраліся 4,5 тыс. заўзятараў, у тым ліку 130 з Сербіі і 870 з Расіі. Парушэнняў грамадскага парадку, несанкцыянаваных акцый падчас правядзення мерапрыемства не зарэгістравана. У цэлым абстаноўка на трыбунах была дружалюбнай і па-спартыўнаму азартнай. У цяперашні час заўзятары сербскай каманды выехалі за межы горада. Паядынак завяршыўся паразай футбалістаў "Нафтана" з лікам 3:4.-0-

БЕЛТА