Праблема здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янення застаецца актуальнай.

Праблема здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янення застаецца актуальнай.

З-за п'яных кіроўцаў у бягучым годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь здзейснена 26 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 2 чалавекі загінула і 27 чалавек атрымалі раненні.

З мэтай папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам п'яных кіроўцаў з 6 па 12 сакавіка 2018 года праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў.

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца вялікая праца па затрыманні і прыцягненні да адказнасці кіроўцаў, якія кіруюць аўтатранспартам у стане алкагольнага ап'янення. За бягучы перыяд 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна затрымана 19 кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, з іх два паўторна на працягу года.

Нягледзячы на сур'ёзныя штрафныя санкцыі, а гэта ад 50 да 100 базавых велічынь, і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў, асобных асоб гэта не спыняе, і яны ідуць на паўторныя парушэнні заканадаўства, кіруюць аўтатранспартам, не маючы правоў, ды яшчэ ў стане ап'янення. Не турбуе іх і тая акалічнасць, што за такое парушэнне прадугледжана крымінальнае пераследаванне, а таксама канфіскацыя транспартнага сродку.

Кожны добрасумленны і законапаслухмяны грамадзянін не сядзе за руль пасля прыёму спіртных напояў і іншага папярэдзіць аб недапушчальнасці кіравання аўтатранспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Не сядзе і ў якасці пасажыра, калі кіроўца п'яны.

Адказнае чалавек, каб прадухіліць няшчасце на дарозе і захаваць жыццё і здароўе людзей, бачачы, што за рулём п'яны, або чалавек у нецвярозым стане спрабуе сесці за руль, або ж у стане алкагольнага ап'янення знаходзіцца каля праезнай часткі дарогі, адразу ж патэлефануе па тэл: 102.

Давайце разам спынім бяду, захаваем здароўе і жыццё сабе і сваім блізкім!

Дзяржаўтаінспекцыя Лепельскага РАУС