Праблема здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янэння застаецца актуальнай.
Праблема здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янэння застаецца актуальнай.
З віны п'яных кіроўцаў за 5 месяцаў 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі і 9 чалавек атрымалі раненні. На тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана два такія дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх два чалавекі атрымалі раненні.
30.04.2018 каля 21:10 жыхар в. Студзёнка, Лепельскага раёна, 1992 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, кіруючы асабістым аўтамабілем Опель на 136 км. аўтадарогі Багушэўск-Сянно-Лепель-Мядзёл не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца з рознымі траўмамі шпіталізаваны ў Лепельскую ЦРБ.
01.05.2018 каля 15:00 пенсіянер, 1956 года нараджэння, жыхар в. Барсукі Лепельскага раёна, кіруючы аўтамабілем ВАЗ 2106, не маючы права кіравання ( пазбаўлены за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння) і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, па аўтадарозе Барсукі-Валова Гара, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца з рознымі траўмамі шпіталізаваны ў Лепельскую ЦРБ.
З мэтай папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам п'яных кіроўцаў Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны з 11 па 20 чэрвеня 2018 года праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «п'янаму не месца за рулём!»
Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца пэўная праца па затрыманні і прыцягненні кіроўцаў, якія кіруюць аўтатранспартам у стане ап'янэння. Так, за бягучы перыяд 2018 года, на тэрыторыі Лепельскага раёна затрымана 46 кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане ап'янэння.
Нягледзячы на сур'ёзныя штрафныя санкцыі, а гэта ад 50 да 100 базавых велічынь, і пазбаўленне права кіравання на 3 гады, асобных асоб гэта не спыняе, і яны ідуць на паўторныя парушэнні заканадаўства, кіруюць аўтатранспартам, не маючы правоў, ды яшчэ і ў стане ап'янення. Не турбуе іх і тая акалічнасць, што за такое парушэнне прадугледжана крымінальнае пераследванне, а таксама канфіскацыя транспартнага сродку.
Кожны добрасумленны і законапаслухмяны грамадзянін не сядзе за руль пасля прыёму спіртных напояў і іншае папярэдзіць аб недапушчальнасці кіравання аўтатранспартным сродкам у стане ап'янення. Не сядзе і ў якасці пасажыра, калі кіроўца п'яны.
Адказны чалавек, каб прадухіліць няшчасце на дарозе і захаваць жыццё і здароўе людзей, бачачы, што за рулём п'яны, або чалавек у нецвярозым стане спрабуе сесці за руль, або ж у стане ап'янення знаходзіцца каля праезнай часткі дарогі, адразу ж патэлефануе па тэл.: 102.
Давайце разам спынім бяду, захаваем здароўе і жыццё сабе і сваім блізкім!