Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства праводзілася ў краіне з 25 жніўня па 5 верасня. У гэты прамежак часу ўсе аўтамабілі ў светлы час сутак павінны былі перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі пры іх наяўнасці.



За час правядзення акцыі было выяўлена 63 факты перамяшчэння ў светлы час сутак без уключанага блізкага святла фар або дзённых хадавых агнёў, а таксама:

▪️непрадастаўленне пешаходам перавагі – 20 выпадкаў;
▪️парушэнне правілаў абгону – 4 выпадкі;
▪️парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў – 8 выпадкаў;
▪️кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення – 3 выпадкі;
▪️кіраванне без права кіравання транспартным сродкам – 10 выпадкаў.

Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх за час правядзення СКМ не дапушчана.