Зімовыя канікулы скончыліся, і дзеці адправіліся на ўрокі. Бацькам варта штодня нагадваць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе, прымацаваць на адзенне або школьны ранец флікер і акцэнтаваць увагу на недапушчальнасці выкарыстання мабільных тэлефонаў, навушнікаў, плэераў і капюшонаў пры перасячэнні праезнай часткі дарогі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што трэба быць надзвычай уважлівымі на дарозе і гатовымі да раптоўнага з'яўлення дзяцей паблізу навучальных устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах, а таксама на праезнай частцы.
Асаблівую ўвагу варта праяўляць пры праездзе рэгулюемых пешаходных пераходаў і пры руху ў дваравых тэрыторыях.