За язду ў нецвярозым стане мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады; звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.



Каб прадухіліць небяспеку, трэба проста набраць нумар 102 (званок бясплатны, кругласутачна) і паведаміць інфармацыю аб фактах знаходжання ў стане ап'янэння на дарозе кіроўцаў, пешаходаў, раварыстаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху.