Адпрацоўка закране Докшыцкі і Лепельскі раёны.
Адпрацоўка закране Докшыцкі і Лепельскі раёны.Сёння будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы з выстаўленнем наглядаў ДПС у месцах і перыяды часу, якія характарызуюцца найбольшай верагоднасцю здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.
Падраздзяленні ДАІ правядуць прафілактычныя адпрацоўкі з мэтай спынення парушэнняў Правілаў як кіроўцамі, так і ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Па-ранейшаму інспектары ДПС нададуць павышаную ўвагу своечасоваму спыненню грубых парушэнняў ПДР такіх як: кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння, не маючы права кіравання, а таксама спыненню парушэнняў хуткасных рэжымаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху строга выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.