За мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці адбылося 56 ДТЗ, у якіх былі траўмаваныя два чалавекі.
Інспектары ДАІ затрымалі 29 нецвярозых кіроўцаў, спынілі 52 факты кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць пасведчання кіроўцы.
За выхадныя на Віцебшчыне было зафіксавана 358 пешаходаў, якія парушылі правілы дарожнага руху, 64 з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.
!
Дзяржаўтаінспекцыя працягвае праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў.
Акрамя гэтага, заклікаем усіх удзельнікаў дарожнага руху праяўляць павышаную ўвагу ў зменлівых умовах надвор'я.