Нядаўна пачасціліся выпадкі ДТЗ з дзікімі жывёламі. Часта такія здарэнні заканчваюцца трагічна. Рэкамендацыі ДАІ, як пазбегнуць падобных выпадкаў і мінімізаваць іх наступствы:

- будзьце асабліва ўважлівыя, праязджаючы лес і зараснікі кустоў; - не ігнаруйце дарожныя знакі! У месцах, дзе магчыма з'яўленне на дарозе жывёл, варта знізіць хуткасць і павысіць пільнасць; - самая небяспечная пара - ранні ранак і змярканне; - пры з'яўленні жывёлы на дарозе знізіце хуткасць да мінімуму: асобін можа быць некалькі; - калі ўночы дзікі звер апыняецца ў святле фар, ён аслеплены, панікуе і пачынае кідацца. У такой сітуацыі варта спыніцца на абочыне, выключыць асвятляльныя прыборы, пакінуўшы габарыты і аварыйную сігналізацыю, тым самым даць жывёле час пакінуць дарогу; - калі наезду пазбегнуць не ўдалося, варта дзейнічаць, як пры любым ДТЗ: абазначыць месца здарэння, выклікаць экстранныя службы, аказаць дапамогу пацярпелым людзям.