На тэрыторыі рэспублікі з пачаткам веласезона фіксуюцца ДТЗ, звязаныя з наездамі механічных транспартных сродкаў на веласіпедыстаў пры перасячэнні апошнімі праезнай часткі дарог.

На тэрыторыі рэспублікі з пачаткам веласезона фіксуюцца ДТЗ, звязаныя з наездамі механічных транспартных сродкаў на веласіпедыстаў пры перасячэнні апошнімі праезнай часткі дарог.

Супутняй умовай здзяйснення ДТЗ з'яўляецца невыкананне веласіпедыстамі патрабаванняў пункта 151 ПДР (пры пад'ездзе да скрыжавання з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам).

Невыкананне аднаго з патрабаванняў, якія змяшчаюцца ў пункце 151 ПДР, утварае склад адміністрацыйнага правапарушэння (з 36 парушэнняў пункта 151 ПДР у бягучым годзе, 31 парушэнне, то ёсць 86%, зафіксавана службовымі асобамі АДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама).