Хоць парушальнікаў стала менш у параўнанні з мінулым годам, але статыстыка застаецца трывожнай. З удзелам пешаходаў зарэгістравана 85 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 19 чалавек і паранены 68.

З удзелам пешаходаў зарэгістравана 85 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 19 чалавек і паранены 68.

Афіцыйны прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзея Касперовіч паведаміла sb.by:
– Правапрымяняльная практыка паказвае: парушэнне ПДР нярэдка заканчваецца шпіталізацыяй ці нават гібеллю людзей. Так, днямі пацярпела пенсіянерка ў Расонскім раёне. Каля поўначы ў вёсцы Забор'е па-за пешаходным пераходам яна перасякала праезную частку. Кіроўца "Пежо" яе не заўважыў, бо вяскоўка не абазначыла сябе флікерамі. Цяпер жанчына ў бальніцы.

Крыху раней, як расказалі ў ДАІ, загінуў пешаход у Сянненскім раёне паблізу вёскі Машканы. 62-гадовы мужчына нечакана выйшаў на дарогу, і 35-гадовы кіроўца "Опеля" не змог пазбегнуць наезду. Пенсіянер ад атрыманых цялесных пашкоджанняў сканаў на месцы.